Общество

За тыдзень, з 30 студзеня па 6 лютага, ва ўстановы аховы здароўя раёна за медыцынскай дапамогай у лячэнні вірусных хвароб звярнуліся 306 чалавек.

У двух выпадках урачы ўстанавілі, што людзі хворыя на грып, астатнія пацыенты лячыліся ад вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Па даных санітарнай службы раёна, агульная захворваемасць трымаецца ў межах нормы. Медыкі раяць людзям не пераносіць хваробу на нагах і не быць разносчыкамі інфекцыі, а звярнуцца да ўчастковага ўрача.

16 пар з нашага раёна пажадалі зарэгістраваць у студзені свой шлюб. У Валожынскім аддзеле ЗАГС распісаліся 6 пар, у Івянецкім гарпасвыканкаме – 5. У гэтым месяцы ў нашым рэгіёне зарэгістравана і 30 нараджэнняў немаўлят, з іх 12 – у райцэнтры, адно – у г. п. Івянец. 66 жыхароў раёна пайшлі з жыцця: 15 запісаў па фактах смерці зроблена ў Валожыне, 4 – у Івянцы.

На конкурсе-дэгустацыі “Гарант поспеху сучасных тавараў” (“ГУСТ”), які праводзіўся Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, сыры «Валожынскі Эліт», «Панскі» і «Альпенталь з пажытнікам» 45-працэнтнай тлустасці, сметанковае масла «Сялянскае» і «Шакаладнае», а таксама спецыялізаваны прадукт для харчавання спартсменаў «Fitness Protein 20» і «Fitness Superprotein 20», выпускаемыя Валожынскім філіялам ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», атрымалі дыпломы пераможцаў, а прадпрыемству за стабільна высокую якасць прадукцыі быў уручаны дыплом «Залаты ГУСТ». Згаданыя віды сыроў і сметанковае масла «Сялянскае» былі ўдастоены дыпломаў пераможцаў і на конкурсе “Лепшая прадукцыя года-2012”, які праводзіўся пры падтрымцы Беларускага таварыства абароны спажыўцоў і РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Рэспублікі Беларусь па харчаванні». Усе гэтыя віды прадукцыі атрымалі права на працягу 2013 года маркіравацца эмблемамі конкурсаў.

Да друку падрыхтавалі С. СУХАДОЛЕЦ і С. САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *