Часам здараецца так, што ў адных мясцінах чалавек прыходзіць у гэты свет, у другіх атрымлівае прафесію, трэція ж становяцца домам на доўгія гады. Менавіта так складваўся жыццёвы шлях і ва Уладзіміра ЛУШЧЫЦКАГА, урача-тэрапеўта тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.
Пакідаючы родны Пінск, каб стаць студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ён наўрад ці мог прадбачыць, што менавіта на Валожыншчыне давядзецца прымяняць набытыя веды.
З 1996 года Уладзімір Вадзімавіч займае сваю пасаду, з дня ў дзень дапамагаючы пацыентам перамагаць хваробы, з года ў год павышаючы свой прафесійны ўзровень. Акрамя асноўнай спецыялізацыі асвоіў яшчэ адну – ультрагукавое абследаванне. Цяпер з дапамогай сучаснага абсталявання ён паспяхова дыягнастуе паталогіі сэрца і сасудзістай сістэмы.
Днямі ўрач-тэрапеўт Валожынскай ЦРБ Уладзімір Лушчыцкі быў узнагароджаны ганаровым знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Андрэй ЗАХАРАНКА.
Фота Сяргея БОБРЫКА.