За што я люблю раённую газету?

Официально

Ала Іванаўна КАДЫРКА, дыспетчар КСУП «Сакаўшчына-Агра»:

— З 1975 года працую ў гаспадарцы, з гэтага часу пасябравала з раёнкай. Газета выклікае самыя прыемныя ўражанні. Люблю чытаць розныя гісторыі, краязнаўчыя артыкулы, карыстаюся парадамі з новага праекта «Куток здароўя». А найбольш да душы замалёўкі пра творчых і таленавітых людзей, майстроў. Шмат пісалі на старонках газеты і пра маю маці – народнага майстра Беларусі Марыю Мікалаеўну Стасяловіч, адмысловую ткачыху, якая славіцца сваімі паясамі.

 

Марыя Уладзіміраўна БЯЛЯЎСКАЯ, пенсіянерка з вёскі Бурнейкі:

– Маё сяброўства з раённай газетай пачалося даўно, яшчэ як працавала малаказборшчыцай у мясцовай гаспадарцы. Атрымліваецца, крочым разам па жыцці больш чым 25 гадоў. “Працоўная слава” жаданая і чаканая госця ў маім доме, выпісваю газету адразу на паўгода. Радуюся, калі чытаю артыкулы пра знаёмых людзей, заўсёды цікаўлюся апошнімі навінамі жыцця раёна. Увогуле, для мяне не існуе другасных матэрыялаў, таму і на першай, і на апошняй старонках знаходжу тэмы для душы. “Працоўная слава” на іх багатая. Жадаю так трымаць і надалей!

 



Добавить комментарий