НА НОЦЕ ЎЗАЕМНАГА ПРЫЗНАННЯ

Общество

Чарговую сустрэчу ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” правялі нядаўна з ваеннаслужачымі мясцовай воінскай часці. Салдаты не толькі з задавальненнем паслухалі творы сталых і маладых  аўтараў, але і самі далучыліся да выступленняў…

Такія мерапрыемствы – не адзінкавыя на творчым шляху рунеўцаў. Вайсковая моладзь, і сама багатая на таленты, з вялікай прыхільнасцю чакала ў госці майстроў слова. Адбыцца сустрэчы дапамагла даўні сябар устаноў культуры раёна – загадчыца бібліятэкі воінскай часці Святлана Шабаль. На вечарыне ўдзячным слухачам дарылі творы як прадстаўнікі сталага пакалення валожынскіх паэтаў – Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун, Софія Русецкая, Людміла Краснадубская, так і маладыя паэты – Даша Гедроіць, Насця Макар, Міхаіл Бацян, Дзмітрый Завадскі. Апошнія ўзялі з сабой і гітары, чым нямала парадавалі вайскоўцаў. Адказам на іх музычныя творы неўзабаве стала армейская песня: гітару ў рукі ўзяў сын саліста раённага Цэнтра культуры Аляксандра Шаўчэнкі, які сёння праходзіць тэрміновую воінскую службу ў нашай часці. Аляксандр-малодшы ўразіў рунеўцаў спрытнай ігрой, добрым вакалам.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий