Паважаныя жыхары Міншчыны!

Общество

15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У сэрцах салдат, якія пабывалі ў гарачых кропках, назаўсёды засталіся высокія пачуцці таварыскасці і ўзаемавыручкі, вернасці воінскай прысязе.

Органы ўлады сумесна са структурамі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане пастаянна трымаюць у полі зроку былых воінаў-інтэрнацыяналістаў і іх сем’і, яны акружаны клопатам дзяржавы. Ім аказваецца маральная і матэрыяльная падтрымка, дапамога ў лячэнні, рэабілітацыі, рашэнні жыллёвых і многіх іншых праблем.

Мы глыбока ўдзячныя былым воінам за тое, што кожны з іх у меру сваіх сіл і здольнасцей стараецца прыносіць карысць грамадству і дзяржаве. Асаблівую ўвагу выклікае работа па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, моцы духу, аптымізму, упэўненасці ў сабе, здароўя, радасці і сямейнага дабрабыту.

Барыс БАТУРА,

старшыня абласнога выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий