Паважаныя жыхары раёна!

Общество

Мы аддаём даніну глыбокай павагі жыхарам раёна, якія ў розныя гады выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

Мінула шмат гадоў з той пары, калі завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. Тут прайшлі выпрабаванне на трываласць шмат нашых землякоў. Якімі б супярэчлівымі ні былі ацэнкі падзей тых гадоў, ніхто не ставіць пад сумненне гераізм савецкіх салдат і афіцэраў. Мы заўсёды будзем памятаць пра тых, хто загінуў у Афганістане, падзяляем боль іх родных і блізкіх. Іх імёны ўвекавечаны на нашай зямлі, яны служаць прыкладам воінскай доблесці і гераізму для цяперашніх і будучых пакаленняў.

Жадаем усім воінам-інтэрнацыяналістам веры ў сябе, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. Усяго найлепшага вашым родным і блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий