КАБ ПАЖАР ПРАДУХІЛІЦЬ

Общество

Па статыстыцы кожны пяты пажар адбываецца ў выніку парушэння правіл пажарнай бяспекі пры ўстройстве і эксплуатацыі печаў.

Звяртаем вашу ўвагу на асноўныя правілы пры эксплуатацыі пячнога абсталявання.

Печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя адступкі ад гаручых канструкцый.

Важна, каб дзверцы былі спраўныя, а пад імі да драўлянай падлогі быў прыбіты ахоўны металічны ліст.

Неабходна рэгулярна ачышчаць коміны ад сажы (не менш аднаго разу ў тры месяцы).

Дровы павінны быць адпаведнага памеру і лёгка змяшчацца ў сярэдзіне печы, каб дзверцы надзейна зачыняліся.

Забараняецца вешаць над печчу для прасушкі бялізну, ужываць гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці пры падпалцы печы (бензін, керасін і г. д.).

Не пакідайце печ, у якой гарыць агонь, без нагляду нават ненадоўга. Ні ў якім разе нельга дапускаць, каб у такім пакоі сам-насам знаходзіліся маленькія дзеці!

Пры паленні ў печы неабходна памятаць пра яшчэ адну небяспеку – чад. Ён з’яўляецца тады, калі паліва цалкам не згарэла, а засланку ўжо зачынілі, каб захаваць цяпло.

Чад не мае ні колеру, ні паху. Не заўважаючы яго наяўнасці, пры вялікай канцэнтрацыі газу на працягу некалькіх хвілін, чалавек можа загінуць. Трэба быць асцярожным і не спяшацца зачыняць заслонку.

 



Добавить комментарий