ВЫКОНВАЙЦЕ ПРАВІЛЫ!

Закон и порядок

28 студзеня 2013 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2013 года № 1 «Аб зацвярджэнні Ветэрынарна-санітарных правіл утрымання прадукцыйных жывёл у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян».

Згодна з гэтымі правіламі забой буйной рагатай жывёлы, свіней, коней для наступнай рэалізацыі мяса і мясапрадуктаў у абавязковым парадку трэба праводзіць толькі ў арганізацыях, якія займаюцца забоем сельскагаспадарчай жывёлы.

Да прадукцыйнай жывёлы адносіцца жывёла, якая ўтрымліваецца ў прыватным сектары, за выключэннем пчол, рыбы, водных беспазваночных і водных млекакормячых і іншай жывёлы, ад якой атрымліваюць прадукцыю.

У нашым раёне забой жывёлы ажыццяўляе спецыялізаваны пункт райспажыўтаварыства.

Зацверджаныя ветэрынарна-санітарныя правілы з’яўляюцца абавязковымі для выканання грамадзянамі, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку і мэтанакіравана рэалізуюць мяса.

Сяргей ШУПЕНЬКА,

галоўны ветурач раёна.

 

 



Добавить комментарий