Общество

Старшына Сяргей КАРСАКОЎ, старшы сяржант Аляксандр СТАНКЕВІЧ і прапаршчык Ігар БАРАНАЎ – невыпадковыя людзі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Усім ім давялося зведаць і моц вогненнай стыхіі, і ўдзячнасць людзей, чые жыцці і маёмасць удавалася выратаваць. Найбольш вопытнаму з гэтых траіх – Ігару Уладзіміравічу – ёсць шмат што прыгадаць за доўгія гады службы. Камандзір аддзялення ўспамінае, як у 2008 годзе з-за нядбайнасці людзей, якія вырашылі вясной спаліць траву, загарэліся 5 хат і 3 хлявы ў Руме. Калі б не зладжаная, шматгадзінная праца пажарных-выратавальнікаў, ці спазніся яны хоць на хвіліну, магло б і не стаць такой вёскі на Валожыншчыне. Не менш жудасныя дні запомніліся і з 1993-га, калі на працягу месяца, суткамі напралёт, брыгада ўтаймоўвала вялізны пажар у Налібоцкай пушчы…

Сярод суровых будняў гэтых людзей няма месца сумненням і маруднасці. Іх пачэсная задача – стаяць трывалай сцяной паміж агнём і жыццём. І яны з ёй спраўляюцца.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий