НЕ ПАКІНУЦЬ ШАНСУ АГНЮ

Общество

Як паведаміў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Скадорва, у буйных вёсках раёна, якія не маюць сваіх падраздзяленняў МНС альбо знаходзяцца ад іх на адлегласці больш за 10 кіламетраў, у хуткім часе з’явяцца дабравольныя пажарныя каманды.

У іх склад павінны ўвайсці добраахвотнікі з ліку работнікаў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Плануецца стварэнне каманд у Пяршаях, Гародзьках, Багданаве і Судніках.

З пажарнымі-добраахвотнікамі будуць праведзены спецыяльныя вучэбныя заняткі. Гаспадарчая тэхніка, прыдатная для падвозу і распылення вады на магчымых ачагах узгарання, будзе падрыхтавана для нестандартнага выкарыстання. Некаторае спецыяльнае абсталяванне накшталт мотапомп і пажарных рукавоў прадаставіць раённы аддзел МНС.

Добраахвотныя пажарныя каманды будуць закліканы прымаць першасныя меры па тушэнні разнастайных узгаранняў на сваёй тэрыторыі да прыбыцця прафесійных пажарных падраздзяленняў. Яны таксама будуць аказваць ім патрэбную дапамогу падчас змагання з агнём.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий