ЯК СТАЦЬ ВАЕННЫМ

Общество

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, ваенныя факультэты такіх вышэйшых навучальных устаноў, як Белджяржуніверсітэт, Белдзяржмедуніверсітэт, Беларускі нацыянальна-тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Белдзяржуніверсітэт транспарту ў Гомелі, Гродзенскі дзяржуніверсітэт, Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж рыхтуюць па спецыяльнасцях ваеннага профілю.

Падрыхтоўка ваенных кадраў для Узброеных Сіл нашай рэспублікі вядзецца і ў ваенна-вучэбных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Аднак тут юнакі атрымліваюць у пераважнай большасці рэдкія, «дэфіцытныя» спецыяльнасці, якія нельга атрымаць у нашай краіне.

У мінулым годзе падалі заявы і аформілі дакументы для паступлення на ваенныя спецыяльнасці 18 выпускнікоў устаноў адукацыі раёна, 15 з іх прайшлі канчатковы прафесіянальна-псіхалагічны адбор. Паступілі 10 чалавек. На сённяшні дзень у ваенных навучальных установах вучацца 39 нашых землякоў.

Жадаючыя паступаць у Ваенную акадэмію і на ваенныя факультэты ВНУ (ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, каму хутка споўніцца 17 гадоў, і тыя, каму ўжо споўніўся 21 год у год паступлення) могуць падаваць заявы ў раённы ваенны камісарыят да 1 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у каб. № 18 райваенкамата або па тэлефоне: 55-4-37.

 

Сяргей КАРОЛЬ,

начальнік групы прызыву на ваенную службу.

 



Добавить комментарий