Дарагія жыхары Валожыншчыны!

Общество

Паважаныя  ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншуем вас з  Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Няма большага гонару, чым служэнне Радзіме. Так здаўна павялося на беларускай зямлі – у армію ішлі самыя дастойныя і адважныя. Мы памятаем і ўшаноўваем абаронцаў нашай краіны. Асаблівая ўдзячнасць гераічнаму пакаленню Вялікай Айчыннай вайны. Нашы дзяды і прадзеды цаной уласнага жыцця кавалі Перамогу ў барацьбе з захопнікамі. Мы нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў, абараняючы родны край. Вялікая падзяка і тым, хто ахоўвае мірнае жыццё і дабрабыт нашага народа сёння. Сучасныя беларускія вайскоўцы – гэта сапраўдныя прафесіяналы, якія забяспечваюць надзейную абарону дзяржавы, з’яўляюцца гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту рэспублікі.

Сардэчна жадаем усім, хто крочыў і крочыць у армейскім страі, а таксама тым, хто мірнай працай умацоўвае нацыянальнае багацце, моцнага здароўя, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий