Общество

Камандзір інжынерна-пазіцыйнага ўзвода старшы прапаршчык Іван Паўлавіч СТУДЗЯНКО па сваёй непасрэднай дзейнасці цесна і плённа супрацоўнічае з раённым аддзелам унутраных спраў.

Камандзір родам з Лоска, на службу ён прыйшоў у 1998 годзе вадзіцелем у цэнтр сувязі. Сем гадоў калясіў па дарогах, затым заступіў на пост старшага тэхніка аддзела захавання, а праз пэўны час яму прапанавалі ўзначаліць узвод.Менавіта гэты чалавек і яго зладжаная каманда дапамагаюць адшукваць рэчавыя доказы злачынстваў, знікшых без вестак і нават загінуўшых людзей. З дапамогай мінашукальніка ўзвод аказвае істотную дапамогу экспертам-крыміналістам. Дзякуючы зладжанай рабоце была пастаўлена кропка ў справе аб забойстве зуброў у нашым раёне. Вайскоўцы адшукалі не толькі кулю, але і стрэляную гільзу на істотнай глыбіні пад снежным покрывам. Па гэтых слядах крыміналісты і выйшлі на след браканьераў. Узвод пад камандаваннем Івана Паўлавіча прыцягвалі і да расследавання крымінальнай справы ў Івянцы. Вопытныя вайскоўцы адшукалі кашалёк, закапаны за 12 кіламетраў ад месца злачынства…

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий