Общество

Кніга гонару ў воінскай часці 30695 вядзецца з 1957 года. Сёння ў ёй фігуруюць 85 запісаў пра лепшых вайскоўцаў. Адметна, што ўпершыню за ўвесь гэты прамежак часу на пажоўклых старонках з’явілася і жаночае прозвішча. Тэхнік 2-га аддзялення радыёразведкі старшына Тамара Аляксееўна КАЗАК больш за дваццаць гадоў нясе баявую службу на пасадах, звязаных з аператыўнай работай. За бездакорнае выкананне спецыяльных задач яе неаднаразова адзначала Міністэрства абароны, камандаванне Галоўнага разведвальнага ўпраўлення і кіраўніцтва брыгады.

Вялікі аўтарытэт сярод вайскоўцаў займела і яшчэ адна прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. Старшы лейтэнант Жанна Віктараўна ЧАРМНЫХ не так даўно была ўзнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік баявога дзяжурства”, які ўручыў ёй начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. Вось такія яны, жанчыны…

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Уладзіміра ДАНЧАНКІ.

 

 



Добавить комментарий