З рабочым візітам

Общество

Выязная нарада ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама адбылася на базе ўстаноў адукацыі Валожыншчыны. У ёй прынялі ўдзел начальнікі раённых аддзелаў адукацыі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі абласнога падпарадкавання, члены Савета дырэктараў вобласці. Узначаліла працоўную групу начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Галіна Казак.

Сярод асноўных пытанняў нарады разглядаліся стан выкладання замежных моў і падрыхтоўка да адпаведнага выпускнога экзамену, выкананне адукацыйнымі ўстановамі дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Лейтматывам мерапрыемства гучала тэма абмену вопытам і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і педагогаў.

Калектыў Ракаўскай СШ падзяліўся вынікамі інавацыйнай дзейнасці ад удзелу ў міжнародным гуманітарным сельскагаспадарчым праекце да ўласнага турыстычнага прадукту пад назвай «Ракава сівыя камяні». Гімназія № 1 г. Валожына прадэманстравала арганізацыю клубных вучнёўскіх суполак, ігравыя формы пабудовы навучальнага працэсу, маляўнічыя і змястоўныя гімназічныя выданні. СШ № 2 пазнаёміла з уласнай сістэмай бесперапыннага павышэння кваліфікацыі педагогаў і інтэлектуальнымі гульнямі.

Не менш карысным стала наведванне Івянецкай СШ, сельскагаспадарчага ліцэя, Сакаўшчынскага і Вішнеўскага ВПК.

Агульнае ўражанне ўдзельнікаў можна рэзюміраваць так: «Адукацыйная прастора раёна ўяўляе сабой дасканалую сістэму, якая дазваляе кожнаму навучэнцу атрымаць якасную адукацыю згодна яго запатрабаванням, здольнасцям і магчымасцям».

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий