Общество

Развіццё малога і сярэдняга бізнэсу ў раёне ўсё больш упэўнена заяўляе пра сябе. Гэта даволі значны сегмент у эканоміцы рэгіёна. На сённяшні дзень дзейнічаюць 722 суб’екты гаспадарання, 422 з іх прыходзяцца на долю індывідуальнага прадпрымальніцтва. 

Кожны год знаходзяцца жадаючыя паспрабаваць свае сілы на гэтай нялёгкай, але такой прыцягальнай ніве. Сёлета, напрыклад, сваю справу ў раёне адкрылі 14 юрыдычных асоб. Па стану на 20 лютага бягучага года зарэгістравана і 20 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Івянец – адзін з рэгіёнаў, дзе сярэдні бізнэс развіваецца досыць актыўна. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова наведацца ў Дом польскі. На двух паверхах гэтага будынка прадпрымальнікі арандуюць плошчу для вытворчай дзейнасці, арганізацыі гандлю. Гэта дае ім магчымасць умацаваць сваё фінансавае становішча, а ў жыхароў гарпасёлка з’яўляецца шанц працаўладкавання. У адной з такіх камерцыйных крам і працуе Настасся Генадзьеўна ЧАПЁЛКА. Бацькі дзяўчыны нядаўна пераехалі з Каменя на пастаяннае месца жыхарства ў Івянец. Настасся нейкі час працавала ў мясцовым кафэ. А нядаўна вырашыла паспрабаваць свае здольнасці ў ролі прадаўца. Справы ў маладой гандляркі ідуць паспяхова.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий