ТРАПАШКА Людміла Іванаўна

Люди и судьбы

Нарадзілася 4 лютага 1946 года ў Капусціне.

Скончыла Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “вучоны аграном па ахове раслін”.

Працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін, з 1999 года – загадчык лабараторыі энтамалогіі. Людміла Іванаўна – доктар біялагічных навук, аўтар 188 навуковых прац. Цяпер кіруе даследаваннямі 5 заданняў Дзяржаўных праграм і Міждзяржаўнай мэтавай праграмы ЕўразЭС «Інавацыйныя біятэхналогіі». З’яўляецца навуковым кіраўніком аднаго з праектаў Фонду Фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі. Л. І. Трапашка – член экспертнага Савета па бяспецы генна-інжынерных арганізмаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, старшыня экспертнага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў у галіне аграрных навук, віцэ-старшыня энтамалагічнага таварыства Беларусі. Была адказным выканаўцам ад Беларусі па навуковым забеспячэнні каранціну раслін на тэрыторыі дзяржаў-членаў Мытнага саюза.

 



Добавить комментарий