ЖАБКО Зігмунд Іванавіч

Люди и судьбы

Нарадзіўся 9 студзеня 1939 года ў вёсцы Ляскоўка Ракаўскага сельсавета.

З 1959-га года Зігмунд Іванавіч служыў у ваенна-марскім флоце СССР. Скончыўшы Яраслаўскае ваеннае вучылішча з адзнакай у 1964 годзе, а затым Ваенную акадэмію тылу і транспарту ў 1972-ім, праходзіў службу на эскадраным мінаносцы “Светлы”, неўзабаве стаў памочнікам камандзіра. Затым яго прызначылі старшым памочнікам штаба злучэння, пазней – намеснікам камандуючага флаціліі атамных падводных лодак па тыле Ціхаакіянскага флота. Скончыў службу ў званні контр-адмірала. З 1994 года – у адстаўцы. 10 гадоў ураджэнец Ракаўскай зямлі ўзначальвае грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз ваенных маракоў”.

 



Добавить комментарий