ЛІШТВАН Іван Іванавіч

Люди и судьбы

Нарадзіўся 3 лістапада 1932 года ў вёсцы Вялікая Дайнава Узбалацкага сельсавета. Беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1961 года працаваў у Калінінскім політэхнічным інстытуце. У 1973-1987 гг. – дырэктар Інстытута торфу АН Беларусі, загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі торфу. З 1990 г. – дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі. У 1987-1992 гг. – віцэ-прэзідэнт, з 1992 г. – акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН Беларусі. Напісаў шмат навуковых прац па фізіка-хімічнай механіцы і фізічных уласцівасцях торфу. Акадэмік АН Беларусі (1980), доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі.



Добавить комментарий