ШАЦЬКО Рыгор Іванавіч

Люди и судьбы

Нарадзіўся 16 красавіка 1959 года ў Ракаве.

Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філфак БДУ. У школе і ў час службы ў арміі актыўна ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Можа таму пасля службы і вырашыў паступаць у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, а з лістапада 1997 года — дырэктарам тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1999). Удастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць.

Удала працягвае акцёрскую дзейнасць у Віцебскім тэатры. Заняты ў такіх пастаноўках, як «Візіт дамы», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Шагал… Шагал…» і інш. З апошнім трупа пабывала на шматлікіх фестывалях у Польшчы, Францыі, Германіі, Італіі, ЗША.

 



Добавить комментарий