БАСЕЦКІ Іван Ігнатавіч

Люди и судьбы

Нарадзіўся 2 студзеня 1945 года на хутары каля вёскі Люціна Яршэвіцкага сельсавета.

Пасля заканчэння васьмі класаў Івянецкай СШ паступіў у будаўнічае вучылішча № 25 г. Мінска. У 1974 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ, з 1969 да 1977 года працаваў у органах унутраных спраў, з 1980-га — у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (17 гадоў быў намеснікам начальніка па навуковай рабоце), з 2005-га — у Мінскім інстытуце кіравання. Палкоўнік міліцыі, доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1992). Член НАН Беларусі. У 1995 годзе І. І. Басецкаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны юрыст Беларусі». Узнагароджаны Георгіеўскім медалём «За доблесную службу» III ступені. З’яўляецца аўтарам звыш 160 кніг, вучэбных дапаможнікаў і навуковых артыкулаў. Акрамя гэтага Іван Ігнатавіч — аўтар пяці зборнікаў вершаў. На яго словы напісана і некалькі песень.

Зараз на заслужаным адпачынку, працягвае займацца навукова-педагагічнай дзейнасцю.

 



Добавить комментарий