УРБАН Эрома Пятровіч

Люди и судьбы

Нарадзіўся 30 ліпеня 1954 года ў вёсцы Бурбаўшчына Пяршайскага сельсавета.

У 1969 годзе скончыў Пяршайскую сярэднюю школу, у 1973 – Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум. У 1980 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1987 атрымаў вучоную ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. Прайшоў шлях ад младшага навуковага супрацоўніка Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства да намесніка генеральнага дырэктара па навуцы РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве» ў Жодзіне.

З 2006 года – доктар сельскагаспадарчых навук. Стваральнік некалькіх дзясяткаў сартоў азімага жыта.

Старшыня экзаменацыйнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, прафесар кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

 



Добавить комментарий