ЯНУШКЕВІЧ Фелікс Язэпавіч

Люди и судьбы

Нарадзіўся ў Ракаве 30 мая 1954 года.

Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а пазней – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Яго дыпломнай працай стаў трыпціх «Кастусь Каліноўскі». Яшчэ ў інстытуце пачаў прымаць удзел у рэспубліканскіх і замежных выставах. З 1978 па 1981 вучыўся ў аспірантуры інстытута мастацтвазнаўства НАН Беларусі. Пасля працаваў у творчай майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. У 1984 годзе прыняты ў Саюз мастакоў СССР. З 1985-га ўдзельнічаў у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Берліне. Займаўся рэстаўрацыяй архікатэдры ў Магілёве. У 1995-м разам з сябрамі стварыў грамадскую Беларускую акадэмію выяўленчага мастацтва і стаў яе прэзідэнтам. У 1996-м пабудаваў у Ракаве персанальную галерэю. Яго творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Рэспубліканскай галерэі, Траццякоўскай галерэі, у прыватных зборах Германіі, Польшчы, Літвы, Францыі, Іспаніі, Турцыі.

 



Добавить комментарий