Нарадзіўся 25 чэрвеня 1912 года ў Ракаве.
Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны тэхнікум, потым працаваў па спецыяльнасці ў Калодзішчах. Меў выдатныя вакальныя даныя, таму падчас службы ў арміі яго залічылі ў ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі. Пасля звальнення паехаў у Маскву і паступіў у музычнае вучылішча імя Глазунова на вакальнае аддзяленне.
У 1944-ым – студэнт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, адначасова выступае ў хоры Беларускага дзяржаўнага опернага тэатра. Бруй-артыст з поспехам выступаў у операх і аперэтах, актыўна ўдзельнічаў у канцэртах. Неаднаразова яго ўзнагароджвала Міністэрства культуры СССР і БССР. У 1971 годзе Вінцэнту Фёдаравічу прысвоілі ганаровае званне Заслужанага артыста Беларускай ССР.