Таццяна Іванаўна РОГАЧ, настаўнік Падбярэзскага дзіцячага сада-сярэдняй школы:
– З сям’ёй мы пераехалі сюды з Гродзеншчыны ў 75-м годзе, з той пары “Працоўная слава” трывала ўвайшла ў наша жыццё. Газета задавольвае патрэбы падпісчыкаў. Цікаўлюся ў першую чаргу навінамі раёна, іншымі матэрыяламі. Зачытваюся замалёўкамі пра нашых таленавітых і майстравітых людзей. Асабліва даспадобы рубрыка “Сустрэчы па пятніцах”. Цудоўна правесці вольную хвіліну дапамагаюць і старонкі пятнічных нумароў з красвордамі, анекдотамі і іншымі забавамі.