За што я люблю раённую газету?

Официально

Іосіф Іванавіч РАЙ, жыхар Бабровічаў:

– Адзінае, чаго не хапае мне сёння ў роднай раёнцы, – сельскагаспадарчых зводак з разгорнутымі каментарыямі спецыялістаў. Помніцца, калі ўзначальваў гаспадарку, пачынаў чытаць газету менавіта з іх. Верхнія пазіцыі па вытворчых паказчыках выдатна стымулявалі да новых працоўных перамог. Сёння “Працоўная слава” – саліднае выданне са шматлікімі цікавымі тэмамі. Нязменна сачу за матэрыяламі пад рубрыкай “Агляд падзей”, якія вяртаюць чытача ў далёкую гісторыю нашага раёна, раз-пораз знаходжу там знаёмыя імёны, факты. Заўсёды чытаюць газету і дзеці, калі прыязджаюць наведаць бацькоў. Будзем разам і надалей!

 



Добавить комментарий