У нашай краіне дзейнічае Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, які рэгулюе адносіны з мэтай зберажэння, належнага ўтрымання, адпаведнага рацыянальнага выкарыстання, аднаўлення і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны.
Зберажэнне, папулярызацыя і перадача нашчадкам гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца святым абавязкам дзяржавы, справай гонару кожнага яе грамадзяніна. Рэспубліка Беларусь лічыць прычыненне шкоды гісторыка-культурнай спадчыне злачынствам супраць агульначалавечых каштоўнасцей і грамадскага прагрэсу.
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, мастацтва, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з 1992 года паводле ўведзенага ў дзеянне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне ўключаны 33 аб’екты: 12 архітэктурных, 14 археалагічных і 7 гістарычных. На кожным помніку, што з’яўляецца матэрыяльнай нерухомай каштоўнасцю, усталявана ахоўная дошка адзінай формы, з інфармацыяй, што гэта за помнік і папярэджваннем аб адказнасці за нанясенне шкоды дадзенаму аб’екту.
Будынак былой іешывы,1803, г. Валожын, вул. Кірава, 2.
Касцёл св. Юзафа з брамай і званіцай, 1806-1815, 1864, г. Валожын, пл. Свабоды.
Царква Канстанціна і Алены, 1866, г. Валожын, вул. Савецкая.
Палаца-паркавы ансамбль: галоўны корпус, два флігелі, парк, 1782-1806, XVIII-IXX стст., IXX ст., г. Валожын, пл. Свабоды.
Гарадзішча. Ранні жалезны век, V ст. да н. э. – II ст. н. э., г.Валожын, 0,6 км на поўдзень ад аўтавакзала.
Брацкая магіла 1941-1944, г. Валожын, пл.Свабоды.
Брацкая магіла 1944, г. Валожын, на могілках.
Ушаноўваемы камень, бронзавы век, в. Аўгустова Валожынскага раёна.
Сядзіба мастака Ф. Рушчыца: фрагменты парку, месца пахавання Ф. Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, 1783, в. Багданава Валожынскага раёна.
Курганны могільнік, XI-XIII стст., в. Высокае, 0,2 км на захад, ур. Курганы.
Касцёл Марыі з брамай-званіцай і агароджай, 1637-1641, в. Вішнева.
Капліца, пачатак XX ст., в. Дзясятнікі.
Гарадзішча, ранні жалезны век, V ст. да н. э. – V ст. н. э., в. Калдыкі, 1,5-2 км на поўнач, ур. Жыдова гара.
Аляксееўскі касцёл, 1905-1907, г. п. Івянец.
Комплекс кляштара францысканцаў: касцёл Міхаіла, кляштарны корпус, агароджа з брамай, 1702-1705, г. п. Івянец, на перакрыжаванні вул. 1 Мая і Пушкіна.
Курганны могільнік, XI-XIII стст., г. п. Івянец, 1,5 км на поўнач, ур. Пішчугі.
Брацкая магіла, 1941-1944, г. п. Івянец, цэнтральная плошча.
Гарадзішча, XVI-XVII стст., в. Камень, у 0,4 км на паўднёвы захад, левы бераг р. Каменкі.
Ушаноўваемы камень, бронзавы век, в. Камень, на заходнім баку вёскі.
Гарадзішча, ранні жалезны век, V ст. да н. э. – V ст. н. э., в. Кашчэлічы, на паўночнай ускраіне вёскі, ур. Замак.
Гарадзішча, XIII-XVI стст., в. Лоск, на паўднёва-заходнім баку вёскі, ур. Замак.
Курганны могільнік, XI-XIII стст., в. Лужаны, на поўнач ад вёскі.
Магіла В. І. Дуніна-Марцінкевіча, в. Падневічы.
Касцёл св. Юрыя, пачатак XX ст., в. Пяршаі.
Касцёл Маці Божай Ружанцовай, 1906, в. Ракаў.
Гарадзішча, жалезны век, позняе сярэднявечча, I-XVII стст., в. Ракаў, на поўдзень ад вёскі, у пойме р. Іслач (левы бераг).
Капліца Раства Багародзіцы, 1840, в.Ракаў (на шашы Ракаў – Кучкуны).
Праабражэнская царква з брамай-званіцай, 1793, 2-я палова IXX ст., в. Ракаў
Брацкая магіла, 1944, в. Ракаў.
Гарадзішча, ранні жалезны век, V ст. да н. э. – V ст. н. э., в. Узбалаць, 1 км на поўдзень ад вёскі.
Гарадзішча, ранні жалезны век, V ст. да н. э. – V ст. н. э., в. Ясенішкі, 0,4 км ад вёскі, ур. Замак.
Гарадзішча, ранні жалезны век, V ст. да н. э. – 5 ст. н. э., в. Яршэвічы, 0,6 км на паўднёвы захад, ур. Замак.
Комплекс старых праваслаўных могілак, IXX ст., в. Ракаў.