Общество

Пасля таго, як Багданаў займеў статус аграгарадка, тут другое дыханне набылі і аб’екты сацыяльна-культурнага, бытавога прызначэння. Не пазнаць цяпер і комплексны прыёмны пункт райбыткамбіната.  Працуе тут Таіса Мікалаеўна АЛЯШКЕВІЧ.

Раней яе прафесіянальны занятак быў звязаны з  бухгалтэрыяй мясцовага сельгаспрадпрыемства. Але жанчына два гады таму рызыкнула паспрабаваць свае сілы ў новай сферы. І ў яе атрымалася. Даведзеныя планы комплексны прыёмны пункт выконвае паспяхова. У многім стабільнай працы спрыяе і выязны гандаль. Некалькі разоў у месяц  аўтафургон, запоўнены таварамі, адпраўляецца не толькі ў цэнтральныя, але і ў аддаленыя населеныя пункты сельсавета. Розныя тавары могуць купіць тут вяскоўцы, пры неабходнасці яны маюць магчымасць аформіць заказ на патрэбную бытавую паслугу.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий