З пазіцый прафесіяналізму

Закон и порядок

У пераліку асноўных задач, якія ставяцца законам перад следчым камітэтам – абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, аб’ектыўнае і своечасовае расследаванне злачынстваў, захаванне законнасці падчас разгляду паведамленняў аб парушэннях закону, узбуджэння крымінальных спраў і папярэдняга следства.

У 2012 годзе ў раённы аддзел следчага камітэта паступіла 541 заява аб злачынствах, па якіх узбуджана 370 крымінальных спраў. Важным паказчыкам прафесіяналізму з’яўляецца аператыўнасць у разглядзе зваротаў грамадзян. У мінулым годзе 226 з іх разгледжана ў тэрмін да трох сутак, 181 – да дзесяці і толькі 39 – звыш дзесяці.

Прычыненыя матэрыяльныя страты ад злачынстваў склалі звыш 417 мільёнаў рублёў, з якіх вінаватымі ўжо кампенсавана каля 290 мільёнаў рублёў. Следчымі быў накладзены арышт на маёмасць ацэначнай вартасцю каля 468 мільёнаў рублёў.

З мэтай прафілактыкі злачыннасці, ліквідацыі прычын супрацьпраўных дзеянняў, следчымі за мінулы год унесена больш за 160 прадстаўленняў у розныя ўстановы. Па выніках разгляду прадстаўленняў да розных відаў адказнасці прыцягнуты 4 службовыя асобы, з якіх адна была вызвалена ад займаемай пасады, да астатніх прынятыя меры дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Шмат увагі надаецца ўдасканаленню службовай дзейнасці і ўсёй структуры, і кожнага яе супрацоўніка. Летась семінары, вучэбна-метадычныя зборы, заняткі і вучэнні праводзіліся пяць разоў. Кіруючы састаў вывучаў аспекты аказання міжнароднай прававой дапамогі па розных відах спраў, дадатковыя меры па захаванні законнасці падчас папярэдняга следства. Следчыя ж павышалі кваліфікацыю ў сферах тактыкі і методыкі агляду месцаў здарэння рознага тыпу. Адточвалася працэсуальнае афармленне працэдуры знаходжання, канфіскацыі і ўпакоўкі наркатычных рэчываў, дзеянні следча-аператыўнай групы ў выпадках крадзяжу маёмасці.

Задачы, якія стаяць перад  следчым камітэтам прымушаюць яго супрацоўнікаў павышаць свой прафесійны ўзровень і якасць службовай дзейнасці.

Віталій ЮРЭВІЧ,

начальнік раённага аддзела следчага камітэта.

 



Добавить комментарий