Мілана ЖУКОЎСКАЯ, 6 гадоў:
– Мой тата Дзіма – доктар. Ён скончыў медвучылішча. У аўтапарку № 14 правярае ў вадзіцеляў ціск перад іх адпраўкай у рэйс. Яшчэ ён працуе ў райсельгастэхніцы інжынерам. Калі прыходзіць дахаты, пакідае ўсе свае справы, каб пагуляць з намі. Асабліва ён любіць няньчыцца з маёй трохгадовай сястрычкай Софіяй. Да Дня абаронцаў Айчыны падрыхтавала для таты паштоўку ў форме кашулі.
– Калі мама ад’язджае на сесію, тата ў хаце застаецца за галоўнага. Нам з брацікам пячэ бліны, варыць пельмені, макарону і сасіскі. Гатуе ён не горш, чым мама. Тату завуць Дзіма. Прафесія яго вельмі доўгая – электрагазазваршчык. Але любімы яго занятак – сядзець за камп’ютарам і рашаць задачкі пра машынкі. Так ён рыхтуецца да экзаменаў, каб атрымаць нейкую катэгорыю.
Насця ВАШКЕВІЧ, 5 гадоў:
– Мой тата Віця – вельмі адважны і моцны. Ён служыць у воінскай часці, а мама там працуе поварам. Мама вельмі строгая, можа нават на мяне прыкрыкнуць, а тата – ніколі. Ён спакойны і ласкавы. Заўсёды выканае любую маю просьбу. На ноч чытае мне казкі. Мая любімая – пра залатую рыбку.
– Жывём мы ў Даўбенях. Раней жылі ў Мінску, але тату захацелася на прыроду. Ён сказаў, што горад “душыць”. Мы завялі гаспадарку: свінку і курэй. Тату Ваню бачу вельмі рэдка. Дахаты ён вяртаецца ў сярэдзіне ночы. Працуе на ферме механізатарам. Тата кахае маму. Нядаўна падарыў ёй адэкалон.