Ад імені Мінаблвыканкама віншую вас з прафесійным святам – Днём міліцыі.
Наша міліцыя прайшла слаўны шлях, у яе гісторыю ўпісана нямала гераічных старонак і легендарных імён. Стражы парадку ўсіх пакаленняў сумленна выконвалі і выконваюць свой абавязак.
Уласцівыя вам мужнасць, самааддача, пастаянная гатоўнасць прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбна, — гэта тыя якасці, якія выклікаюць глыбокую павагу.
Па роду сваёй дзейнасці вам даводзіцца сутыкацца не з лепшай часткай нашага грамадства, аднак вы не расчароўваецеся ў людзях, імкняцеся захоўваць у дачыненні да іх ветлівасць і вытрымку. Сваёй добрасумленнай службай вы спрыяеце эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне, абараняеце канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян. Дзякуючы гэтаму людзі жывуць і працуюць спакойна, упэўненыя ў заўтрашнім дні. Дзяржава высока цэніць ваш прафесіяналізм і вернасць абавязку.
Ад усёй душы жадаю вам поспехаў у вашай высакароднай дзейнасці, моцнага здароўя, дабрабыту і ўзаемаразумення з блізкімі.
Барыс БАТУРА,
старшыня Мінаблвыканкама.