КАДРАВЫЯ НАЗНАЧЭННІ

Общество

Галоўным урачом УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца” назначаны Я. А. Мянцюк.

Яраслаў Аляксандравіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1983 годзе. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “лячэбна-прафілактычная справа”. Працаваў урачом-стажорам у абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, участковым урачом-педыятрам Гатаўскай амбулаторыі, а затым Навадворскай амбулаторыі. З 2012 года – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы па грамадзянскай абароне і мабілізацыйнай рабоце адміністрацыйна-ўпраўленчага персаналу Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава.

Дырэктарам ААТ “Лоск” назначаны М. І. Лесюкоў.

Нарадзіўся Мікалай Іванавіч у 1967 годзе ў вёсцы Гарадзецкая Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе памочнікам брыгадзіра адной з гаспадарак Краснапольскага раёна. Чарговая прыступка ў яго кар’ерным росце на Магілёўшчыне – старшыня калгаса імя Горкага Слаўгарадскага раёна. У 2002 годзе ён пераязджае на Валожыншчыну. Працуе намеснікам старшыні СВК “Лоск”. Да цяперашняга назначэння на пасаду кіраўніка гэтай гаспадаркі са жніўня 2010 года ўзначальваў транспартны аддзел райспажыўтаварыства.

 



Добавить комментарий