Алімпіяда пад знакам флікера

Официально

Восьмая алімпіяда па Правілах дарожнага руху сярод школьнікаў Мінскай вобласці прайшла нядаўна ў гімназіі № 1 г. Валожына.

Каманды ўсіх раёнаў Міншчыны прадэманстравалі свае веды па бяспецы дарожнага руху. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДАІ УУС і ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама, Беларускае таварыства аўтамотааматараў, ДТСААФ і інш.

У склад каманд увайшлі пераможцы папярэдніх спаборніцтваў, якія прайшлі па раёнах. На першым этапе алімпіяды ўдзельнікі прадставілі журы прысвечаныя бяспецы руху відэаролікі-прэзентацыі. Потым юныя знатакі дарожнага руху адказвалі на пытанні па білетах у індывідуальным заліку. На завяршальным этапе журы ацэньвала камандныя адказы ўдзельнікаў, якім былі прапанаваны для аналізу складаныя дарожныя сітуацыі.

Валожыншчыну прадстаўлялі гімназісты Цімафей Гаспарэвіч, Уладзіслаў Бобрык і Мікалай Кавяза.

Паводле слоў арганізатараў, сярод асноўных мэт алімпіяды – прапаганда бяспекі дарожнага руху і выкарыстання святлоадбівальных элементаў, павышэнне аўтарытэта ДАІ ў вачах дзяцей, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *