Официально

Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённы камітэт ГА «БРСМ» праводзяць сумесную акцыю «Падары кветку для радасці». Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, а таксама ўсе неабыякавыя жыхары раёна, якія ўмеюць рабіць дабро іншым. Кветкі або кветкавыя вазоны будуць перададзены аддзяленню дзённага знаходжання інвалідаў цэнтра, у якім адкрываецца «Зімовы сад». Наведвальнікі аддзялення будуць даглядаць расліны і плануюць стварыць вялікую, прыгожую аранжарэю. Адрас аддзялення: вул. Набярэжная, 6, тэл.: 55-8-04. Адрас РК ГА «БРСМ»: пл. Свабоды, 2, каб. 311, тэл.: 54-0-27.

 



Добавить комментарий