ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС “Маладыя галасы – 2013”

Общество

Мэты і задачы:

– выяўленне і падтрымка юных талентаў Валожыншчыны на літаратурнай ніве;

– садзейнічанне духоўнаму і культурнаму развіццю дзяцей і моладзі;

– прапаганда лепшых твораў юных літаратараў.

Умовы правядзення

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца дзеці і моладзь да 18 гадоў. На суд журы прадстаўляюцца як паэтычныя, так і празаічныя творы (невялікія апавяданні, нарысы, эсэ, байкі) пажадана на беларускай мове, якія да гэтага нідзе не друкаваліся. Памер вершаваных твораў не павінен перавышаць 30 радкоў, празаічных – 3 старонкі.

Творчае спаборніцтва праходзіць па тэмах:

“ Вы – карані, мы —  лісцікі на вашым дрэве” ( да 205-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 120-годдзя К. Буйло);

“З любоўю да роднага краю! ”(аб родных мясцінах, прыродзе, мове…);

“І ўстрапянулася птушкаю сэрца… ”(аб каханні);

“На жартоўнай хвалі” ( гумарэскі, жарты, байкі).

Конкурсныя творы неабходна даслаць ці прынесці ў РЦК (г. Валожын, плошча Свабоды, 3, народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”) да 30 сакавіка. Аўтару трэба абавязкова ўказаць сваё прозвішча, імя,  імя па бацьку, узрост, навучальную ўстанову або месца працы, хатні адрас і тэлефон, мабільны тэлефон (калі ёсць), пашпартныя звесткі (калі няма свайго, то аднаго з бацькоў).

Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі, а лепшыя творы надрукаваны ў раённай газеце, іншых выданнях, прадстаўлены на абласны конкурс. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляе, згодна з планам работы,  аддзел па справах моладзі райвыканкама.

Даведкі па тэлефонах: 5-40-91 ці 5-42-30.

 



Добавить комментарий