Общество

Аб’ём вытворчасці тавараў за мінулы год перавысіў 18 мільярдаў рублёў, тэмп росту склаў больш за 120 працэнтаў. Толькі за 2 месяцы бягучага года выпушчана тавараў на суму больш за 2,7 мільярда рублёў.

Да традыцыйных ванных набораў, што выпускае вытворчасць № 1 ААТ “Белпласт” у Валожыне, у апошнія гады далучыўся значны пералік невялікіх гаспадарча-бытавых рэчаў, сярод якіх міскі і талеркі, каўшы, наборы посуду для пікніка, ёмістасці для круп і іншых сыпучых прадуктаў, вешалкі, дазатары для мыла і трымальнікі для папяровых ручнікоў. А з надыходам вясны асабліва запатрабаваныя ёмістасці для расады і вёдры.

Аб’ём выпускаемай прадукцыі ў гэтым годзе запланавана павялічыць у сярэднім на 20 працэнтаў.

Тэкст і фота

Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий