Паважаныя жанчыны!

Общество

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта прыміце самыя цёплыя віншаванні! Сімвалічна, што гэта свята адзначаецца ў першыя дні вясны, калі абуджаецца прырода.

Сучаснай жанчыне многае па сілах. Гэта добра бачна на прыкладзе Мінскай вобласці, дзе прадстаўніцы прыгожай паловы складаюць большую частку насельніцтва. Іх адрознівае высокі адукацыйны ўзровень і сацыяльная актыўнасць. Яны іграюць важную ролю ў справе асветы, аховы здароўя, развіцця культуры, шырока прадстаўлены ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады.

Асабліва каштоўнае тое, што сваю плённую дзейнасць жанчыны сумяшчаюць з выкананнем свяшчэннай мацярынскай місіі.

Мы схіляемся перад вашым талентам, высока цэнім ваш прафесіяналізм і грамадзянскую пазіцыю.

Ад усёй душы жадаю вам поспехаў, дабрабыту, радасці і кахання.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінаблвыканкама.

 



Добавить комментарий