Общество

Вясна, іскрынкі радасці і кахання бачныя ў шчаслівых вачах гэтых жанчын напярэдадні светлага свята – 8 Сакавіка.

Апаратчыкі вытворчасці сухіх малочных прадуктаў Святлана Бітэль і Ларыса Шакун і прыёмшчыцы малочных прадуктаў Тамара Круцько і Анастасія Насеня Валожынскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» з найлепшага боку праяўляюць сябе на працы. Ім стае часу быць добрымі гаспадынямі, заўсёды прывабна і абаяльна выглядаць. Кожная з іх атрымае шмат цёплых слоў, кветак і падарункаў да свята. Вельмі прыемна, што з гэтым цудоўным днём іх ніколі не забываюць павіншаваць іх калегі-мужчыны.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий