Общество

Напярэдадні 8 сакавіка кіраўніцтва райбыткамбіната ўшанавала мнагадзетную маці, у сям’і якой нядаўна адбылося папаўненне…

Яшчэ ў 2011 годзе адміністрацыяй Валожынскага РКБА было прынята наступнае рашэнне. Усім работніцам, якія стануць маці трох ці больш дзяцей, прадпрыемства паабяцала каштоўны падарунак. І вось на пачатку бягучага года швачка РКБА Таццяна ПАШКОЎСКАЯ, адчула шчасце мацярынства ў чацвёрты раз. І кіраўніцтва камбіната стрымала дадзенае абяцанне. Падчас святочнага сходу, што адбыўся ў калектыве напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, дырэктар КУП «Валожынскі РКБА» Леанід Акотчык, які, дарэчы, з’яўляецца аўтарам самой ідэі заахвочвання шматдзетных маці, уручыў Таццяне Пятроўне камплект дакументаў на новую пральную машыну-аўтамат. Т. Пашкоўская працуе на прадпрыемстве ўжо амаль дзесяць гадоў. Цяпер да трох яе дачок дадаўся яшчэ і сын.

Тэкст і фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий