Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў раённым Цэнтры культуры прайшла штогадовая акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь».

Официально

Традыцыйна навучэнцам школ, каму паводле закону прыйшоў час атрымання пашпарта, з рук прадстаўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый менавіта ў гэты дзень уручаецца іх галоўны дакумент. Сёлета запаветную сінюю кніжачку – сімвал самастойнасці – разам з экзэмплярам Канстытуцыі атрымалі 39 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Падчас мерапрыемства два дзясяткі чацвёртакласнікаў гімназіі № 1 г. Валожына таксама былі ўрачыста прыняты ў піянерскую арганізацыю. З мастацкімі віншаваннямі з нагоды новага жыццёвага статусу ўдзельнікаў акцыі выступіла агітбрыгада «Энергія» Яршэвіцкай сярэдняй школы.

Тэкст і фота Андрэя Захаранкі.

 



Добавить комментарий