З камплектам узнагарод

Спорт

Абласная спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту прайшла на базе САК “Галактыка”. 60 чалавек змагаліся за права быць лепшымі ў рускіх шашках, шахматах, дартсе і настольным тэнісе. Каманду нашага раёна прадстаўлялі ветэраны спорту М. Шыян, М. Саўкін, У. Патапенкаў і М. Рабцаў. Перамогу ў дартсе святкаваў Мікалай Рабцаў. 2-ім у рускіх шашках і 3-ім сярод шахматыстаў стаў Міхаіл Шыян. Літаральна крок да прызавых месцаў застаўся шашысту Мікалаю Саўкіну і тэнісісту Уладзіміру Патапенкаву.

Пасля падвядзення вынікаў для ўдзельнікаў IV абласной спартакіяды артысты РЦК далі цудоўны канцэрт. Ветэраны спорту Валожыншчыны ўдзячны не толькі ім, але і начальніку аддзела культуры райвыканкама В. М. Адамовічу, які дапамог арганізаваць культурную праграму, дырэктару САК “Галактыка” В. У. Калядзе за размяшчэнне, харчаванне і падрыхтоўку месцаў спаборніцтваў, а таксама спонсарам – дырэктару ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” І. А. Пукала, старшыні СВК “Пяршаі-2003” Я. Я. Скрундзю, начальніку аддзела спорту і турызму райвыканкама І. С. Малашкевіч.

Мікалай РАБЦАЎ



Добавить комментарий