Футбалісты ў прызёрах

Спорт

15-ы юбілейны турнір па міні-футболу ў гонар трэнера, суддзі нацыянальнай катэгорыі А. С. Латышава прайшоў на спартыўна-аздараўленчай пляцоўцы ў мікрараёне Сельгастэхніка. У спаборніцтвах удзельнічалі 6 каманд – зборная Валожына, спартсмены з РУП “Валожынскі жылкамунгас”, вайсковай часці 30695, РАНС, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” і госці з пасёлка Беразінскае Маладзечанскага раёна. Падобныя турніры праводзяцца з 1995 года – як памяць пра выдатнага трэнера, які першым стварыў у Валожыне моцную футбольную каманду.

На юбілейным турніры прысутнічалі сын А. С. Латышава – Віталій Аляксандравіч са сваёй жонкай Яўгеніяй Казіміраўнай. Ад аддзела спорту і турызму райвыканкама яны атрымалі памятныя падарункі. У фінал выйшлі каманды в/ч 30695 (стала бронзавым прызёрам спаборніцтва) і РУП “Валожынскі жылкамунгас”. За ганаровыя першае і другое месцы змагаліся зборная Валожына і спартсмены з Беразінскага. І хоць нашы футбалісты заваявалі серабро чэмпіянату, гульні пакінулі самыя прыемныя ўражанні. Прызёры ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела спорту і турызму райвыканкама, а таксама грашовымі прэміямі.

Мікалай РАБЦАЎ



Добавить комментарий