Официально

Урачыстым аказалася завяршэнне чарговага Дня інфармавання насельніцтва. У прысутнасці кіраўніцтва раённых службаў і ведамстваў старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч узнагародзіў лепшых работнікаў раёна па выніках працы за 2012 год.

Сёлета на раённую Дошку гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў занесены пяць арганізацый і шаснаццаць перадавікоў. Кожны з іх атрымаў у той дзень заслужаную ўзнагароду – Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *