РЭКЛАМНЫ КРОК НА «БЕЛЭКСПА»

Общество

На штогадовай рэспубліканскай выставе «Паляванне. Рыбалоўства. Актыўны адпачынак. Вясна-2013», якая праходзіла ў сталічным выставачным цэнтры «Белэкспа», быў прадстаўлены і стэнд «Паляўнічая гаспадарка Валожынскага лясгаса». Гэты своеасаблівы рэкламны крок аказаўся ўдалым. У час выставы на паляўнічыя туры па тэрыторыі нашага раёна звярнулі ўвагу айчынныя і замежныя аматары палявання. На стэндзе была прадстаўлена карысная інфармацыя для паляўнічых, трафеі, здабытыя ў мінулыя гады, тут жа дэманстраваўся відэафільм аб паляўнічай гаспадарцы.

ПЕРАЙМАЛІ ВОПЫТ…

Дэлегацыя абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, у якую быў уключаны і прадстаўнік Валожынскага лясгаса, наведала Польшчу, каб азнаёміцца з вядзеннем лясной гаспадаркі і пераняць вопыт. Нядаўна Беластоцкая рэгіянальная дырэкцыя лясоў пабывала з візітам у адказ. У рамках запланаванай праграмы яна наведала Валожынскі, Вілейскі, Лагойскі лясгасы і выставу «Белэкспа». У нашым раёне польская дэлегацыя вывучала лесагаспадарчую і гаспадарчаразліковую дзейнасць, пабывала на экалагічнай сцежцы ў Налібоцкай пушчы, абсталяванай УП «Белдзяржпаляванне», лесагаспадарчых аб’ектах Румскага лясніцтва. На свае вочы замежныя госці ўбачылі, які багаты ў пушчы відавы склад жывёл, як яны жывуць і паводзяць сябе ў вольных умовах. Польскія госці расказалі аб сваёй мадэлі вядзення лесагаспадаркі.

ДА ПАЖАРАНЕБЯСПЕЧНАГА ПЕРЫЯДУ ГАТОВЫ

У лясгасе завершана падрыхтоўка да пажаранебяспечнага перыяду. Узгоднены і зацверджаны мабілізацыйныя планы па выкарыстанні сіл і тэхнікі. У лясніцтвах падрыхтаваны пункты супрацьпажарнага інвентару і пажарна-хімічныя станцыі, дазакуплена неабходнае абсталяванне. Аўтапарк лясгаса налічвае 10 пажарных аўтацыстэрн, якія таксама прыведзены ў гатоўнасць.

Лясная ахова прайшла штогадовае планавае навучанне па пытаннях тушэння пажараў. Да таго ж выпушчана больш за 3 тысячы лістовак і буклетаў на супрацьпажарную тэматыку, яны ў кароткі тэрмін будуць распаўсюджаны сярод школьнікаў і жыхароў раёна.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий