Паважаныя хрысціяне-католікі Валожыншчыны!

Культура

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Вялікадня!

Чыстая, узнёслая радасць гэтых дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Гэтае свята дапамагае людзям усвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае пра наша вялікае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сем’ях. У гэты дзень хрысціяне дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міра і згоды, шчасця і здароўя.

Няхай святочныя дні стануць для вас, дарагія валожынцы, самымі радаснымі і шчаслівымі, сагрэюць веснавым цяплом, натхняць на добрыя справы. Жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Кожную вясну прыходзіць у нашы дамы, душы і сэрцы вялікае і светлае свята – Уваскрэсенне Хрыстова. Яно ўспрымаецца як сімвал адраджэння, усяляе веру і аптымізм, напаўняе сэрцы пачуццём дабрыні, любові і надзеі.

Няхай жа прамяністае святло Вялікадня адорыць вас цяплом, прынясе ў кожны дом мір і згоду. Поспехаў ва ўсіх справах, моцнага здароўя, няхай сэрцы заўсёды будуць адкрыты шчырасці і цеплыні пачуццяў.

С. Р. Сарока,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий