Дабрачынную акцыю «Самая лепшая мама на свеце!»

Общество

правялі работнікі ТЦСАН для шматдзетных матуль і матуль, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, у Пугачоўскім СДК. На тэрыторыі сельсавета такіх сямей 39. Работнікі цэнтра Э. А. Мінкевіч, А. А. Рай, І. В. Кавяза, Н. Я. Радына пастараліся данесці да жанчын у час выступленняў найбольш карысную інфармацыю. Усе прысутныя атрымалі інфармацыйныя буклеты з каардынатамі службаў і ўстаноў. Іх ўвазе была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя пра матуль.

Парадавала гасцей і канцэртная праграма, падрыхтаваная вучнямі Пугачоўскага НПК і работнікамі Дома культуры. Напрыканцы мерапрыемства матулі атрымалі гуманітарную дапамогу.

 



Добавить комментарий