Общество

Рэйтынг прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне ў вобласці ніколі не быў ніжэй трэцяга месца. Зараз у штаце страхоўшчыкаў раёна 13 спецыялістаў па апрацоўцы інфармацыі і 17 агентаў. Штогод дзякуючы ім сотні людзей атрымліваюць значныя матэрыяльныя кампенсацыі. Толькі пасля апошняга ўрагану ў прадстаўніцтва паступіла 30 заяў аб пакрыцці расходаў ад разгулу стыхіі.

Перафразаваўшы вядомую прымаўку, можна сказаць: “Страхавога агента ногі кормяць”. Бо, як паказвае практыка, толькі 15 працэнтаў насельніцтва з’яўляецца актыўнымі дабравольнымі страхавальнікамі. За кліента неабходна змагацца: адшукаць яго, кампетэнтна праінфармаваць, індывідуальна падабраць выгадныя віды страхавання.

 

На здымку: вядучыя спецыялісты Белдзяржстраху Валянціна Браніславаўна ЯБЛОНСКАЯ і Іван Анатольевіч КІСЛІЦКІ.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий