У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я, рэзкім раставаннем снегу, на некаторых тэрыторыях магчыма падтапленне жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў і іншых аб’ектаў.
Калі ваша домаўладанне знаходзіцца ў тым месцы, дзе магчыма падтапленне, вам неабходна:
— уважліва сачыць за інфармацыяй і выконваць усе патрабаванні службы выратавання (тэлефон 101);
– папярэдзіць суседзяў, дапамагчы дзецям, састарэлым людзям і інвалідам пакінуць небяспечнае месца;
— адключыць газ, электрычнасць і ваду;
— патушыць агонь у распаленых печах;
— каштоўныя рэчы і мэблю перанесці на верхнія паверхі або гарышча;
— зачыніць вокны і дзверы, нават можна забіць іх дошкамі;
— жывёлу выпусціць з хлява, спусціць сабак;
— дровы і ўсе прадметы, здольныя плысці пры пад’ёме ўзроўню вады, лепш скласці ў памяшканне;
— з падвалаў і скляпоў вынесці ўсё, што можа сапсавацца ад вады;
— сабраць рэчы першай неабходнасці: дакументы, грошы і каштоўнасці, медыкаменты, запас прадуктаў на некалькі дзён, цёплае адзенне, боты і падрыхтавацца да эвакуацыі.