Общество

Першая партыя сухога абястлушчанага хуткарастваральнага малака аб’ёмам 2 тоны для прыгатавання адноўленага малака, вырабленая Валожынскім філіялам ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», хутка паступіць у продаж на айчынны рынак. 

Зараз ідзе расфасоўка прадукту па 700 грам у пакеты «доўпак» са шматразовай засцежкай, якая вельмі зручная для спажыўца, бо дазваляе герметычна закрываць пачаты пакет.

Прайшоўшы этап апрабацыі і даследавання, філіял атрымаў дазвол на вытворчасць і сухіх спецыялізаваных прадуктаў для харчавання спартсменаў «Fitnes protein» і «Fitnes superprotein». Каля 3 тон прадукцыі таксама неўзабаве з’явіцца ў гандлёвых кропках вобласці. Навінка будзе расфасавана па 1,5 кілаграма ў аналагічныя пакеты. У будучым абодва віды сухіх прадуктаў плануецца пастаўляць і на экспарт.

 

З пачатку года Залескім сельвыканкамам былі прададзены з аўкцыёна 3 зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў.

Агульная сума заробленых грошай склала 217 мільёнаў рублёў. Для параўнання: сума гадавога бюджэту сельвыканкама складае 442 мільёны рублёў. Грошы ад продажу ўчасткаў — даволі значнае паступленне на рахунак сельвыканкама. Яны будуць выкарыстаны на ўстаноўку жалезабетоннай агароджы вакол могілак у вёсцы Гервялі і на добраўпарадкаванне тэрыторыі сельсавета. Такой агароджай у снежні мінулага года былі абнесены могілкі ў вёсцы Гіневічы.

 

 

 



Добавить комментарий