Культура

Вясной з далёкіх дарог птушкі вяртаюцца ў родны край. Яны нясуць на сваіх аслабелых крылах загадкавае дыханне сонечнай вясны, з якой прыходзіць абуджэнне ўсёй прыроды.

А гэтыя рукатворныя птушкі, сфатаграфаваныя карэспандэнтам газеты на адной з вішнеўскіх сядзіб, не пакідалі свае звыклыя месцы, нягледзячы на халады. Яны напаміналі людзям у сцюдзёную зіму, што ўслед за снежнымі завеямі абавязкова наступіць доўгачаканая вясна. І тады жыццё раскіне ўшыркі свае крылы насустрач новым надзеям, святлу і радасці…

 



Добавить комментарий